ГУУС Мінгарвыканкама: у Мінску затрымана больш за 300 чалавек
У Мінску, дзе 6 снежня праходзіла акцыя пратэсту «Марш волі», за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах затрымана больш за 300 чалавек, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.
У дачыненні да затрыманых распачаты адміністрацыйны працэс па артыкуле 23.34 КаАП, перадае REFORM.by.
Паводле інфармацыі ГУУС, сёння з 12:00 да 15:00 у розных раёнах Мінска збіраліся людзі з сімволікай і плакатамі. Сцвярджаецца, што ў некаторых месцах яны спрабавалі выходзіць на праезную частку — на праспекце Партызанскім, вуліцах Голубева, Ясеніна і іншых месцах.
Працягваецца работа па выяўленні грамадзян, якія раней прымалі ўдзел у акцыях і не былі затрыманыя. За мінулы тыдзень было ўстаноўлена больш за 80 такіх асоб.