У Брэсце затрыманы вядучы цырымоніі развітання з грамадскім актывістам Раманам Рашэцкім
У Брэсце 6 снежня затрыманы Віталь Казак, які вёў цырымонію развітання з грамадскім актывістам Раманам Рашэцкім.
43-гадовы Рэшэцкі сканаў 4 снежня. Яго цела выявіла дома жонка. Па папярэдніх звестках, прыкмет гвалтоўнай смерці не выяўлена. Прычыну ўсталёўвае судова-медыцынская экспертыза.
Рашэцкі быў удзельнікам акцый прыхільнікаў пераменаў, за гэта яго неаднаразова прыцягвалі да адказнасці па артыкуле 23.34 КаАП.
Першы раз Рашэцкі быў затрыманы 30 жніўня ў Брэсце пасля чарговага нядзельнага маршу і арыштаваны на 15 сутак. Апошні раз актывіста затрымалі 29 лістапада і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання Ленінскага РАУС, адкуль вызвалілі 2 снежня.
Пасля адпявання ў храме Рашэцкіага пахавалі на брэсцкіх могілках «Паўночных».
Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісляк, 6 снежня каля дома, дзе пражываў Рашэцкі, адбылася цырымонія развітання. На яе прыйшлі сотні чалавек.
«Вёў цырымонію Віталь Казак, які прынёс гукаўзмацняльную апаратуру. Пасля заканчэння жалобнай імпрэзы ў двары гэтага дома Казака затрымалі супрацоўнікі міліцыі і даставілі ў Ленінскі РАУС. Тэлефон Казака адключаны. Хутчэй за ўсё, яго змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання», - сказаў праваабаронца.
Ён адзначыў, што Казак - удзельнік грамадскай кампаніі супраць акумулятарнага завода пад Брэстам. Яго некалькі разоў затрымлівалі, штрафавалі і падвяргалі адміністрацыйнага арышту за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях.
tut.by