З'явілася відэа, як беларускія сілавікі «супакойваюць» мігрантаў на мяжы з Польшчай
Беларускія сілавікі «ўціхамірваюць» мігрантаў, страляючы ў паветра. Такое відэа апублікаваў тэлеграм-канал UnCos.
Гэта спатрэбілася, калі жыхары лагера на мяжы з Польшчай
прыйшлі да бусіка, з якога раздаюць прадукты. Адзін з мігрантаў расказвае на
камеру, што прадуктаў пастаянна не стае.
Увогуле стаўленне сілавікоў да мігрантаў не вельмі добрае, адзначае «Еўрарадыё».
Раней у ТГ публікавалі відэа, як яны выкідваюць ежу проста з дзвярэй буса, а
мігранты выдзіраюць яе адзін у аднога з рук.