З Беларусі за мяжу змаглі выехаць яшчэ двое удзельнікаў пратэстаў
З Беларусі эвакуявалі Арсенія і Марыю Кіслякоў. Пра гэта ў сацсетках напісаў Андрэй Стрыжак, сузаснавальнік фонду, які беларускія ўлады прызналі экстрэмісцкім.
Арсеній Кісляк — франтмэн гурта «AP$ENT», які набыў папулярнасць падчас пратэстаў. Марыя Кісляк асуджаная на 1 год «хіміі» за публічную абразу Лукашэнкі.