З Беларусі з'ехаў ксёндз Анджэй Бульчак. Ён будаваў новы касцёл у Паставах
Пра тое, што пробашч парафіі Ісуса Міласэрнага пакінуў краіну, паведаміла «Хрысціянская візія». Прычыны ад'езду не называюцца, але, меркавана, яны маюць палітычны характар.
![_5339391347276232899_120.jpg _5339391347276232899_120.jpg](/img/v1/images/_5339391347276232899_120.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ксёндз Анджэй Бульчак, пробашч парафіі Ісуса Міласэрнага, які займаўся будаўніцтвам новага касцёла ў Паставах, у тэрміновым парадку пакінуў Беларусь. Гэта не адзіны беларускі святар, вымушаны з'ехаць за мяжу пасля падзей 2020 году.