Выканаўцам абавязкаў гендырэктара хакейнага клуба "Дынама" замест Беражкова прызначаны былы галоўны кадравік МУС Курылец

Анатоль Курылец прызначаны выканаўцам абавязкаў генеральнага дырэктара хакейнага клуба "Дынама" (Мінск).



ai_162240_aux_head_20150730_vladimir_berezhkov_belarushockey_com_360.jpg

Уладзімір Беражкоў
Курылец — намеснік генеральнага дырэктара клуба па бяспецы. З 9 студзеня 2009 года па 20 мая 2013 года працаваў намеснікам міністра ўнутраных спраў — начальнікам галоўнага ўпраўлення кадраў (статс-сакратаром), дагэтуль — намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення кадраў МУС.
14 жніўня Следчы камітэт паведаміў пра затрыманне генеральнага менеджара — в. а. генеральнага дырэктара "Дынама" Уладзіміра Беражкова. Былы галоўны рэдактар спартыўнай газеты "Прессбол" (1995—2014) падазраецца ў крадзяжы не менш як 45 млн. рублёў. Яго папярэднік на пасадзе гендырэктара Максім Суботкін быў затрыманы ў ліпені паводле падазрэння ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі.
Паводле БелаПАН