Гендырэктар менскага «Дынама» Беражкоў затрыманы і знаходзіцца ў следчым ізалятары
В.а. гендырэктара мінскага «Дынама» Уладзіміра Беражкова падазраюць у крадзяжы грашовых сродкаў.
Фота belarushockey.com
Звязацца з Беражковым цяпер не магчыма праз тое, што тэлефон адключаны. У офісе клуба злучыць з Беражковым адмовіліся і прапанавалі выйсці на сувязь праз мабільн тэлефон.
Як стала вядома пазней, в.а. гендырэктара мінскага «Дынама» падазраюць у крадзяжы грашовых сродкаў.
Паводле інфармацыі афіцыйнай прадстаўніцы Следчага камітэта Беларусі Юліі Ганчаровай, у дачыненні да Беражкова Следчым камітэтам распачатая крымінальная справа паводле ч.3 арт.210 КК Беларусі.
Службовая асоба падазраецца ў крадзяжы грашовых сродкаў клуба праз злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі сумай не менш за 45 млн рублёў (2800 даляраў).
Цяпер з падазраваным працуюць следчыя. Следства хадайнічае перад пракурорам аб ужыванні да службовай асобы меры стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай.
Нагадаем, раней крымінальная справа была распачатая ў дачыненні да генеральнага дырэктара «Дынама» Максіма Суботкіна паводле падазрэння ў прычыненні шкоды ў асабліва вялікай
суме. Менавіта пасля гэтага Беражкоў быў прызначаны в.а. генеральнага дырэктара, а таксама працягваў выконваць функцыі генеральнага мэнэджара клуба.
Паводле Tribuna.com, Хартыя'97