Выканання якіх навагодніх жаданняў чакалі беларусы ад 2017 году?
43,5% беларусаў чакалі ад Новага года паляпшэння матэрыяльнага становішча.
Такія дадзеныя утрымліваюцца ў зборніку матэрыялаў сацыялагічных даследаванняў за 2016 год «Рэспубліка Беларусь у люстэрку сацыялогіі», нядаўна апублікаваным Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам пры Адміністрацыі прэзідэнта.
На пытанне: «Выканання якіх навагодніх жаданняў Вы чакаеце ад 2017 года?» — 43,5% беларусаў паведамілі, што чакалі ад Новага года паляпшэння матэрыяльнага становішча. 37,5% хацелі паправіць здароўе, 17% — знайсці або памяняць працу, а 16,5% — зрабіць рамонт. Яшчэ 14% марылі, каб споўнілася жаданне з'ездзіць за мяжу, 13,5% — абзавесціся жыллём, 12% — пачаць весці актыўны лад жыцця, займацца спортам. Такая ж колькасць рэспандэнтаў хацела пазбавіцца ад шкодных звычак, а 10% марылі павысіць кваліфікацыю або атрымаць адукацыю. Пашырэнне сям'і і нараджэнне дзіцяці было на 10-м месцы ў рэйтынгу навагодніх жаданняў беларусаў.
Аптымістычныя чаканні ад 2017 года былі ў большай ступені характэрныя для людзей, якія пражываюць у сельскай мясцовасці — 71%, чым для гараджан — 65%. Пры гэтым аптымістычна настроенымі аказалася 72% пенсіянераў, тады як сярод моладзі ў сваіх навагодніх прагнозах такая якасць была ўласціва 64% апытаных.
Вынікі даследавання паказалі, што 58% беларускім рэспандэнтам Новы год падабаецца дзякуючы магчымасці сустрэцца са сваякамі, сябрамі, 49,5% — святочнага настрою, а 23% прыцягвае навагодні антураж — упрыгожаныя дамы, вуліцы, святочны стол, падарункі. Тэлеперадачы, фільмы, навагоднія гулянні прыцягваюць каля 14% грамадзян.
Характэрна, што пераважная большасьць беларусаў — 79% — прыбіраюць на Новы год ёлку. Акрамя ёлкі, галоўнымі атрыбутамі зімовай імпрэзы для 54% беларусаў з'яўляюцца шампанскае і мандарыны, для 49% — навагоднія перадачы, фільмы і зварот кіраўніка дзяржавы, а для 44% — падарункі і салата «аліўе». Яшчэ 37,5% рэспандэнтаў ўспомнілі пра Дзеда Мароза, Снягурку і феерверкі.
Паводле thinktanks.by