Волат духу і слова
Тысячы вачэй у слязах. Надрыўныя ажно да плачу словы святароў. Званы над Чырвоным касцёлам у Мінску. Мора кветак і вянкоў. Увесь беларускі свет 4 сакавіка праводзіў у вечны шлях свайго выбітнага сына, Народнага паэта Рыгора Барадуліна.
Беларусь развітвалася не проста з літаратарам. Але з тым, хто рабіў сваю краіну, свой народ адметнымі ў кагорце цывілізаваных краінаў і народаў сусвету праз сваю творчасць, праз свае грамадзянскія і папросту чалавечыя ўчынкі. Але, перш за ўсё, праз сваё Слова. Паэта Божай міласцю, філосафа беларускага жыцця.
Тысячы вачэй у слязах. Надрыўныя ажно да плачу словы святароў. Званы над Чырвоным касцёлам у Мінску. Мора кветак і вянкоў. Увесь беларускі свет 4 сакавіка праводзіў у вечны шлях свайго выбітнага сына, Народнага паэта Рыгора Барадуліна.
Беларусь развітвалася не проста з літаратарам. Але з тым, хто рабіў сваю краіну, свой народ адметнымі ў кагорце цывілізаваных краінаў і народаў сусвету праз сваю творчасць, праз свае грамадзянскія і папросту чалавечыя ўчынкі. Але, перш за ўсё, праз сваё Слова. Паэта Божай міласцю, філосафа беларускага жыцця.
І гэта было зразумела адразу зранку, а палове на дзясятую, калі труну з целам Дзядзькі Рыгора прывезлі ў Чырвоны Касцёл на Плошчы Незалежнасці ў Мінску. Людзі падыходзілі і падыходзілі. З кветкамі і вянкамі. Хто асабіста ведаў Рыгора Іванавіча, і хто хоць раз сутыкнуўся з ягонай творчасцю. І, хто проста чуў пра яго.
Нешта кепскае пра Барадуліна сказаць не змагла нават улада, бо яна ў сваёй дзіўнай падсвядомасці адчувала маштаб асобы Паэта і яго вартасці для краіны. Хоць уладу гэтай краіны,мякка кажучы, Дзядзька Рыгор не ўхваляў. Але ж прысутнасць чыноўнікаў, няхай не самага высокага гатунку, на развітанні, мела месца быць. Як і вянкі ад самага высокага чынавенства.
Кветкі, вянкі, слёзы. Слёзы простых вернікаў розных канфесіяў, слезы палітыкаў розных арыентацыяў, слёзы журналістаў, слёзы святароў. Сум і смутак тысяч беларусаў — ад малых да старых, што сабраліся ў касцёле і вакол, што не змаглі прыехаць і сачылі за развітаннем па інтэрнэту.
Усе амаль чатыры гадзіны, пакуль труна з целам нябожчыка пакоілася перад алтаром. Пакуль ішлі набажэнствы (па чарзе) у адпраўленні іерархаў Уніяцкай (Грэка-каталіцка
Ад апошняй у вечнае жыццё Рыгора Барадуліна адпраўляў Мітрапаліт Мінскі і Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч. Святы Айцец ледзь трымаўся, каб не разрыдацца над труною Барадуліна, голас яго дрыжэў, словы даваліся яму з цяжкасцю.
“Няхай брамы вечнасці, дзякуючы нашай малітве, нашай зычлівасці адчыняцца перад табою, Дзядзька Рыгор. Мы з табой не развітваемся, мы кажам, што мы цябе спаткаем, спаткаем у Божым Валадарстве”, — завершыў сваё казанне айцец Кандрусевіч.
Труну з Рыгорам Барадуліным вынеслі з будынку Чырвонага касцёла і ўстанавілі на подыюме. Грымнулі званы. Людзі схілілі свае галовы перад адным з апошніх класікаў беларускай літаратуры.
“Купала і Багдановіч назаўсёды застануцца па праву першых, але ўжо сёння відавочна, што Рыгор Барадулін — роўны сярод роўных. Роўных яму няма сярод сучаснікаў, ён адзіны, хто здолеў увабраць у сябе хіба ці не ўсю беларускую спрадвечнасць, увесь народны дух. Усім беларускім светам памолімся за нацыянальнага вялікага паэта, аднаго з найгодных сыноў беларускае зямлі. Дзякуй Богу, што ён даў нашай зямлі гэткага сына, вечная памяць Рыгору Барадуліну”, — сказаў, ледзь стрымліваючы слёзы, над труною паэт і блізкі сябра Дзядзькі Рыгора Уладзімір Някляеў.
Потым катафалк і аўтобусы з людзьмі накіраваліся ва Ушачы. На надмагіллем выступілі пісьменнікі Уладзімір Арлоў, Барыс Пятровіч, паэт Уладзімір Няклаяеў. Усе прысутныя праспявалі “Магутны Божа”.
Дзядзька Рыгор атрымаў свой апошні прытулак побач з любай матуляй Кулінай Андрэеўнай ва Ушачах.
Згасла мегазорка на беларускім зямным небасхіле. Але хутка яна запаліцца зноўку і будзе асвятляць нам наш беларускі шлях.
фота Марата Гаравога