Вяртанне музыкі праз 40 гадоў
У Мінску прагучаць творы саракагадовае даўніны, якія мала хто чуў.
Праграма складаецца з юнацкіх кампазіцыяў двух аўтараў — Аркадзя Гурава і Віктара Капыцькі. Некаторыя рэчы альбо ўвогуле ніколі не гучалі публічна, альбо лічыліся страчанымі.
Гаворыць кампазітар Віктар Капыцька:
— Асабліва шкада твораў Гурава, якія ўвогуле не гучалі з тых часоў, калі былі напісаны, з тых часоў, калі ён пакінуў Мінск і з’ехаў у Ізраіль у 1991 годзе. Ягоная музыка ўвогуле страціла гучанне ў Беларусі. Гэта вяртанне музыкі, якую не сорамна паказваць і сёння.
Імпрэза “З музыкі Мінску 1975–1977 гадоў” пройдзе заўтра, 17 лютага, у малой залі Белдзяржфілармоніі. У праграме заяўленыя музыкі з Беларусі і Грэцыі, прагучаць вершы Шэкспіра і Багдановіча, а таксама раяль, чый гук будзе адмыслова зменены шрубамі ды ласьцікамі.