Віцябляніна вінавацяць у рэабілітацыі нацызму, мужчыну змясцілі пад варту

Пракуратура Віцебскай вобласці санкцыянавала змяшчэнне пад варту 33-гадовага жыхара Віцебска, якому інкрымінуюць рэабілітацыю нацызму.

Фота: пракуратура Віцебскай вобласці

Фота: пракуратура Віцебскай вобласці

Першы намеснік пракурора Віцебскай вобласці Дзяніс Шапавалаў зыходзячы з характару і грамадскай небяспекі інкрымінаванага жыхару г.Віцебска Р. злачынства санкцыянаваў прымяненне меры стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту.
Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы 33-гадовы Р. з верасня 2018 года па студзень 2022 года «па матывах палітычнай і ідэалагічнай варожасці наўмысна размясціў і захоўваў на агульнадаступнай старонцы сацыяльнай сеткі "УКантакце" файлы з інфармацыяй, накіраванай на рэабілітацыю нацызму».
Як паведамляе пракуратура Віцебскай вобласці, матэрыялы звязаныя з выказваннем станоўчага стаўлення да салдат «Беларускай краёвай абароны» і членаў арганізацыі «РОНА», гераізацыяй нацысцкай і неанацысцкай ідэалогіі, фарміраваннем станоўчых адносін да салдат Германіі ў сувязі з іх дзейнасцю ў перыяд фашысцкай акупацыі Беларусі.
Упраўленне Следчага камітэта па Віцебскай вобласці ўзбудзіла ў дачыненні да Р. крымінальную справу аб рэабілітацыі нацызму па ч.1 арт.130-1 Крымінальнага кодэкса, канфіскавала нацысцкую сімволіку і атрыбутыку .
Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне да пазбаўлення волі на тэрмін 5 гадоў.