velcom у мэтах аптымізацыі скарачае шэраг тарыфных планаў
Унітарнае прадпрыемства «Велком» інфармуе, што ў мэтах аптымізацыі і спрашчэння тарыфнай лінейкі з 1 лютага 2016 года кампанія спыняе абслугоўванне па шэрагу тарыфных планаў.
Пад аптымізацыю падпадаюць наступныя архіўныя тарыфныя планы: «Лёгкі», «Драйв», «Стандарт», «Старт», «Салют хвілін» , «Адкрыты», «Адкрыты 100», «ПАРА», «Пара па парах!», «Я + ТЫ», «На сувязі», «Новы стандарт», «Справы сямейныя», «Свая сетка», «Кеды», «Паўкеды».
Абаненты, якія абслугоўваюцца па гэтых тарыфных планах, могуць перайсці на любы з актуальных тарыфаў да 21:00 31-га студзеня без спагнання дадатковай аплаты, а ў далейшым — на агульных падставах. З улікам індывідуальнага профілю спажывання для кожнага абанента рэкамендаваны персанальны варыянт новага тарыфнага плану. Інфармацыя аб рэкамендаваным тарыфным плане будзе даступная па USSD запыце *141*2*1#.
Пачынаючы з 1 лютага 2016 года абаненты, якія не змянілі тарыфны план самастойна, будуць аўтаматычна пераводзіцца кампаніяй на рэкамендаваныя тарыфныя планы. Па факце змены тарыфнага плану абаненты атрымаюць SMS-апавяшчэнне.
Азнаёміцца з дзеючымі тарыфнымі планамі можна на сайце www.velcom.by, а таксама па тэлефонах даведачна-інфармацыйнай службы 411 (кругласутачна, званкі з мабільнага тэлефона ў сетцы velcom без аплаты).