У Насты і Змітра Дашкевічаў нарадзіўся сын
Хлопчыка, які з'явіўся на свет 17 лютага, назвалі Давідам.
Два тыдні таму Наста і Зміцер зладзілі вечарыну, на якой даведаліся пра пол дзіцяці. А ўжо 17 лютага ў сваім фэйсбуку Зміцер напісаў, паведамляе Радыё Свабода, «Сын! Чакаць больш не меў жадання і папрасіўся на два тыдні раней за планаванае. Давід Дашкевіч, 2970, 51. Усім дзякуй за малітвы!».
«Новы час» віншуе маладых бацькоў з нараджэннем сына і зычыць хлопчыку здароўя і шчасця. Хай расце ў вольнай Беларусі!
Зміцер Дашкевіч — сустаршыня незарэгістраванага ў Беларусі «Маладога фронту», колішні палітвязень, адбываў пакараньне за падзеі, зьвязаныя з прэзідэнцкімі выбарамі 2010-га. Прасядзеў больш за тры з паловай гады. Зараз займаецца мэблевым бізнэсам.
Наста Дашкевіч (Палажанка) — паплечніца Зьмітра па «Маладым фронце». Пасля разгону Плошчы-2010 некалькі тыдняў правяла ў турме КДБ. Стала першай беларускай, якая атрымала Міжнародную жаночую прэмію за мужнасць. Узнагароду ўручала дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан.
У Дашкевічаў ёсць дачка Мара.
Паводле nn.by