У Мінску вернікаў не пускалі ў царкву і пагражалі затрымаць сябра БХД

У Мінску каляднай раніцай 7 студзеня міліцыянты адмаўляліся пускаць праваслаўных вернікаў да кафедральнага Свята-Духава сабора, паведамляе сябар Нацыянальнай Рады аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» Валерыя Чарнаморцава, якая таксама прыйшла ў храм.



sviata_duchavy_sabor.jpg

Паводле словаў міліцыянтаў, яны шукаюць бомбу. Першым прайсці да царквы яны дазволілі святару, якога таксама спачатку не пускалі, а затым і астатнім вернікам.
Валерыю Чарнаморцаву не пусцілі з прычыны яе бел-чырвона-белага шаліка, за які яе пагражалі затрымаць. Не дапамагло і тое, што яна схавала шалік у торбу.
bchd.info