У менскай школе пачаў навучальны год праваслаўны першы клас
У менскай школе № 44 пачаў навучальны год першы клас з праваслаўным ухілам — дзеці будуць маліцца перад урокамі, вывучаць прадмет «Асновы праваслаўнай культуры», а таксама адзначаць праваслаўныя святы.
У праваслаўны першы клас прынятыя дзеці з розных раёнаў горада, бацькі якіх настойваюць менавіта на праваслаўным навучанні для сваіх дзяцей. Па словах кіраўніцтва школы, ўсіх жадаючых прыняць не было магчымасці, бо пакуль гаворка ішла аб стварэнні толькі аднаго праваслаўнага першага класа, паведамляе sobor.by.
Па заканчэнні ўрачыстай лінейкі дзеці з першага і двух іншых, старэйшых праваслаўных класаў прыйшлі на малебен перад пачаткам навучальнага года ў Петра-Паўлаўскі сабор.
Паводле: krynica.info