У Лондане пачынаецца будаўніцтва беларускай царквы

Уніяцкую царкву Святога Кірылы Тураўскага збудуюць побач са знакамітай Бібліятэкай імя Скарыны.



carkvalondan4_o4i7z.jpg

7 лютага ў Лондане адбудзецца абрад закладзінаў нарожнага каменя Царквы Святога Кірылы Тураўскага і Усіх Святых Заступнікаў Беларускага Народу, расказаў «Нашай Ніве» а. Сяргей Стасевіч, беларускі грэка-каталіцкі сьвятар у Лондане.

У цырымоніі возьмуць удзел епарх грэка-каталіцкай Епархіі Сьвятога Сямейства біскуп Глеб Ланчына і Апостальскі нунцый у Вялікай Брытаніі Антоніё Мэніні.

carkvalondan1-xmane.jpg

Будаўнічая пляцоўка беларускай царквы ў Лондане

nn.by__img_w539d4_phot_af0ba24e92aeab96b6bcb6e9a24dc94e.jpeg

Абрысы будучай царквы

carkvalondan3-it484.jpg

Архітэктар беларускай царквы ў Лондане Рафаэль Цзыўай Со

carkvalondan4-o4i7z.jpg

Макет будучай царквы

Царква будуецца побач са знакамітымі беларускімі дамамі ў паўночным Лондане: Бібліятэкай імя Францішка Скарыны і Marian House. Архітэктарам выступіў лонданскі архітэктар і парафіянін беларускай грэка-каталіцкай царквы Рафаэль Цзыўай Со. Праект спалучае элементы сучаснай архітэктуры і традыцыйнай архітэктуры беларускіх храмаў.

 

Завяршэнне будаўніцтва царквы плануецца ўвосені гэтага года.

 

Беларуская грэка-каталіцкая супольнасць існуе ў Лондане ўжо амаль 70 гадоў. На яе чале стаялі такія асобы, як Чэслаў Сіповіч, першы пасля касавання Уніі беларускі грэка-каталіцкі біскуп, і а. Аляксандр Надсан, асветнік, навуковец, перакладчык, якога ня стала летась. Намаганнямі беларускіх грэка-каталіцкіх святароў у Лондане была створаная Бібліятэка імя Скарыны, найбуйнейшая на сённяшні дзень беларуская бібліятэка за межамі Беларусі.

 

Алесь Чайчыц, budzma.by