У Любліне праходзіць семінар “Культура для ўсходняга партнёрства” (фота)

Дзейнасць незалежных беларукіх тэатраў — гэта адна з тэмаў чарговай вечарыны ў рамках люблінскага семінара “Культура для Усходняга партнёрства”. Пра сітуацыю сучаснай тэатральнай сцэны распавялі прадстаўнікі берасцейскага альтэрнатыўнага тэатра “Крылы халопа” і рэдактар парталу partisanmag.by Таццяна Арцімовіч.



kultura_lublin_6.jpg

Па словах сцэнографа і акцёра тэатра “Крылы халопа” Сяргея Гайко, магчымасці развіцця незалежнай сцэны на Беларусі абмежаваныя.

— Няма ніякай падтрымкі з аніякага боку. Не можам, напрыклад, пісаць праекты, дзесьці браць грошы з замежжа, бо гэта будзе незаконна. А чакаць падтрымкі ад дзяржавы — безнадзейна.

У час сустрэчы адбылася таксама прэзентацыя творчасці прадстаўнікоў электроннай музыкі на Беларусі. З міні-канцэртам выступілі Pavel Ambiont i VJ Solar Olga. Дзейнасць музычнай сеткі Foundamental, якая аб'ядноўвае беларускіх электронных музыкаў наблізіла Юлія Кавязіна. Сёння завяршэнне трохдзённай сустрэчы творцаў і дзеячоў культуры ў Любліне. На канец семінара “Культура для Усходняга партнёрства” адбудзуцца дэбаты на тэму “Беларуская культура цяпер”.

a_kanfer1.jpg

a_kanfer2.jpg

a_kanfer3.jpg

a_kanfer4.jpg

a_kanfer5.jpg

a_kanfer6.jpg

* * *

Усталяваць міжнародныя культурныя кантакты — адна з мэтаў семінару “Культура для Усходняга партнёрства” у Любліне. У сустрэчы прымаюць удзел прадстаўнікі краінаў Усходняй Еўропы і Еўразвяза. Удзельнік семінару, арганізатар тэатральнага фестывалю “Вэртэп” Дарыюш Скібінскі кажа, што кожны год запрашае тэатральныя групы з-за ўсходняй мяжы. Сёлета на фестываль маюць прыехаць некалькі групаў з Беларусі:

Тэатр з Брэста, студэнты з тэатральнай школы з Мінска. Студэнты яшчэ маюць амбіцыі, а асабліва адтуль, бо маюць тое, што мы мелі 20 гадоў таму — комплекс, дзякуючы якому яны зацікаўленыя, маюць такі род шляхетнасці, што хочуць усё зрабіць як найлепш. Таму гэта ідэальная сітуацыя, каб супрацоўнічаць з такімі людзьмі.

Сёння ў рамках семінару ў Любліне — чарговая магчымасць пазнаёміцца з беларускай незалежнай культурай, а менавіта з музыкай. У прыватнасці, выступяць прадстаўнікі электроннай музычнай плыні Pavel Ambiont i VJ Solar Olga..

* * *

У Любліне паказалі творчасць беларускіх сучасных мастакоў. У рамках міжнароднага семінара “Культура для Усходняга партнёрства” адбылася артыстычная праграма падрыхтаваная прадстаўнікамі незалежных культурных установаў. Сустрэча прысвечаная была бягучай сітуацыі незалежнага мастацтва на Беларусі. Як адзначыла Ганна Чыстасердава, арт-дырэктар Галерэі “Ў”, самым галоўным для творчай асобы з’яўляецца свабода.

— Для творчых людзей вельмі важная свабода, бо кожнае новае ўражанне, якое ты атрымоўваеш, наведваючы іншыя краіны і гарады, таксама з'яўляецца імпульсам да нейкай рэфлексіі пасля.

У час сустрэчы з беларускім сучасным мастацтвам сваю дзейнасць прэзентавалі прадстаўнікі менскай Галерэі “Ў”, мастак і галоўны рэдактар партала artaktivist.com Сяргей Шабогін, а таксама Павел Касцюкевіч з выдавецтва ЛогвінаЎ.

11.jpg

22.bmp

33.bmp

44.bmp

55.bmp

77.bmp

88.bmp

99.bmp

11111.bmp

22222.bmp

33333.bmp

* * *

На працягу трох дзён удзельнікі канферэнцыі ўдзельнічаць у шматлікіх майстар-класах і дыскусіях, кажа арганізатар семінара Рафал Казінскі:

— Нас не цікавіць вертыкальная мадэль кангрэса, гэта значыць, калі некалькіх прамоўцаў слухае трыста асобаў. Мы хочам рабіць гэта больш інтэрактыўна, каб кожны меў магчымасць выказацца. Я з беларусамі ніколі не меў праблемаў, я не аддзяляю, з Беларуссю, як з кожнай іншай краінай,яна з’яўляецца культурнай і артыстычнай краінай, для іх гэта шанец, бо апрача гэтага семінара, яшчэ будзе прэзентацыя беларускай культуры. Па вечарах будуць адбывацца канцэрты і выставы, лічу, што гэта фантастычная сустрэча.  

* * *

Як адзначыў дырэктар кнігарні “Логвінаў” Павел Касцюкевіч, — сустрэчы ў межах “Усходняга партнёрства” даюць магчымасць навязаць культурнае супрацоўніцтва:

— Мы спадзяемся на культурнае супрацоўніцтва найперш з нашымі польскімі калегамі, з украінскімі, вось тут я іх бачу, а таксама з нашымі старымі калегамі з Малдовы. Вельмі хацелася б здзейсніць нейкі міжнародны кніжны праект. Добра нават тое, што мы знаёмімся, падыходзім адзін да аднога, размаўляем, знаходзім супольную мову, знаходзім супольныя пункты судакранання.  

kultura_lublin_1.jpg

kultura_lublin_2.jpg

kultura_lublin_3.jpg

kultura_lublin_4.jpg

kultura_lublin_5.jpg

Уля Шубзда, Лукаш Леанюк.

Паводле Беларускае "Радыё Рацыя"