У краме Брэсцкага аблвыканкаму прадаюць алоўкі з георгіеўскімі стужкамі і фігуркі «хахлоў»

У салоне-краме «Скарбніца», што належыць Брэсцкаму абласному грамадска-культурнаму цэнтру, прадаецца некалькі вельмі спрэчных сувеніраў.



У прыватнасці, тут можна купіць алоўкі з георгіеўскімі стужкамі і надпісам «Берасце 1019» — годам заснавання гораду. Ёсць тут фігурка «хахол» і падушка з надпісам «Дзякуй дзеду за перамогу!». Гэта ўсё вырабілі мясцовыя рамеснікі, а прадаўцы не бачаць нічога дрэннага ў продажы падобнага тавару.

Побач з таварамі «рускага свету» прадаюцца і сапраўдныя беларускія вышыванкі.

belsat.eu