У Гродна рыхтуюцца да вялікіх хрысціянскіх канцэртаў
Адборачныя конкурсныя праслухоўванні для ўдзелу ў XVI фестывалі «Каложскі дабравест», які адбудзецца 11–14 лютага, праходзяць на Гродзеншчыне.
9 і 10 студзеня Калядныя канцэрты-конкурсы прайшлі ў Свіслачы, Расеі і Мастах.
Адметнай рысай фестывалю «Каложскі дабравест», што асабліва выразна паказвае склад удзельнікаў адборачных тураў-канцэртаў, з’яўляецца разнастайнасць калектываў.
На сцэну падымаюцца прафесіяналы і аматары, дзеці і пажылыя людзі, хоры новапабудаваных храмаў і групы пеўчых, якія спявалі на клірасе яшчэ дзецьмі разам са старэйшым членамі сям’і, паведамляе orthos.org.
У бліжэйшыя дні на Гродзеншчыне пройдуць другія адборачныя туры з удзелам пераможцаў першых тураў.
Святочны канцэрт калядак і пастаралак 25 студзеня ў кафедральным касцёле святога Францішка Ксаверыя дасць гродзенскі хор “Sursum Corda” (дырыжор — Алена Саковiч, акампанiятар — Iгар Макавецкi).
Выступленне пачнецца пасля Святой Імшы на 19.00, музычнае аздабленне якой таксама падрыхтуе хор, паведамляе catholic.by.
Паводле krynitsa.info