У гэтым годзе па амністыі могуць быць вызвалены звыш васьмі тысяч асуджаных
Амністыя, з нагоды 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне закране каля 8.600 асуджаных. Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч.
Прывёў ён і больш канкрэтныя лічбы — у прыватнасці, каля 2.200 тысяч чалавек могуць быць вызваленыя з месцаў пазбаўлення волі, 5.685 — з крымінальна-выканаўчых інспекцый, 755 — з установаў адкрытага тыпу.
Як звычайна, законапраект прадугледжвае вызваленне ад пакарання асоб льготнай катэгорыі — непаўналетніх, цяжарных жанчын, жанчын і адзінокіх мужчын, якія маюць дзяцей да 18 гадоў, пенсіянераў, інвалідаў I і II групы, ветэранаў баявых дзеянняў, асоб, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.Будут разгледжаны таксама справы асуджаных, якія здзейснілі злачынствы, што не ўяўляюць вялікай грамадскай небяспекі, а таксама якія адносяцца да катэгорыі менш цяжкіх — праўда, з умовай, калі на дзень уступлення ў сілу закона такія асобы адбылі не менш за чвэрць прызначанага тэрміну пакарання.
Амністыі не будуць падлягаць асуджаныя, да якіх на працягу 2009-2015 гадоў ужо ўжывалася амністыя або памілаванне і якія здзейснілі рэцыдыў, тыя, хто не кампенсаваў прычыненую ў выніку злачынства шкоду. Не будуць прымяняцца амністыя да асуджаных за цяжкія злачынствы — бандытызм, тэрарызм, садзейнічанне тэрарыстычнай дзейнасці і да т.п.
Жорсткую пазіцыю занялі парламентарыі ў адносінах да асуджаных за незаконны абарот наркотыкаў і псіхатропных рэчываў — чакаць амністыі ім не давядзецца. Як і тым, хто атрымаў артыкул КК за кіраванне аўтамабіля ў стане алкагольнага ап'янення, тым больш калі гэта пацягнула смерць чалавека.
13 мая Палата прадстаўнікоў прыняла законапраект адразу ў двух чытаннях, цяпер яму трэба будзе прайсці разгляд у Савеце Рэспублікі.