У цэнтры Мінска 18 лютага абмяжуюць рух у сувязі з трэніроўкамі ваенных
У цэнтры Мінска 18 лютага з 21:00 да 22:00 абмяжуюць рух транспарту ў сувязі з правядзеннем трэніровак зводнай роты ганаровай варты на плошчы Перамогі.
У "Мінсктрансе" паведамілі, што зменяцца маршруты грамадскага транспарту. З 21:00 да 22:00 аўтобусы №№ 100, 115Э будуць аб'язджаць плошчу Перамогі па вуліцах Свярдлова,
Ульянаўскай, Першамайскай, Бядулі і Казлова, у абодвух напрамках без прыпынкаў на змененым участку маршруту.
Аўтобусы 18, 26 пойдуць па Захарава, Першамайскай, Бядулі, Казлова, праспекце Машэрава ў абодвух напрамках. У напрамку Навінак у аўтобусаў будзе прыпынак "праспект Незалежнасці", а ў напрамку ДС Усходняя — прыпынак "Казлова".
Рух аўтобусаў прыгараднага маршруту № 300Э ад аўтавакзала "Цэнтральны" арганізуецца па Бабруйскай, Ульянаўскай, Першамайскай, Бядулі, Казлова, праспекце Незалежнасці і далей па
маршруце. Назад аўтобус пойдзе па праспекце Незалежнасці, Казлова, З.Бядулі, Першамайскай, Ульянаўскай, Свярдлова, праспекце Незалежнасці, Бабруйскай.
telegraf.by