У Барысаве ў пенсіянера забралі аўтамабіль за нелегальныя паслугі таксі

У Барысаве праваахоўнікі затрымалі 63-гадовага нелегальнага таксіста, мясцовага жыхара, які на працягу года без дзяржаўнай рэгістрацыі займаўся транспартнымі паслугамі для грамадзян.
 



5_240.jpg

За ажыццяўленне незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці барысаўчаніну пагражае буйны штраф, а яго аўтамабіль Volkswagen коштам 60 млн рублёў арыштаваны да рашэння суда.

У дачыненні да пенсіянера складзены адміністрацыйны пратакол па артыкуле 12.7 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях («Ажыццяўленне прадпрымальніцкай дзейнасці без дзяржаўнай рэгістрацыі або без дзяржаўнай рэгістрацыі і спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі), калі такі спецыяльны дазвол (ліцэнзія) абавязковы»). Цяпер яму пагражае штраф да ста базавых велічынь з канфіскацыяй аўто, а таксама даходу, атрыманага ў выніку такой дзейнасці, або без канфіскацыі.

ex-Press.by