У Бабруйску прэзентуюць ініцыятыву “Жыццё ў дзейнасці” (фота)
У Бабруйску прайшлі чарговыя майстар-класы ў межах ініцыятывы "Жыццё ў дзейнасці”. У прыватнасці мерапрыемствы былі арганізаваныя для інвалідаў і асобаў з аслабленым здароўем па тэхніцы сухога і мокрага валяння з воўны і прыгатавання з гэтага аксэсуараў для адзення, сучасных упрыгожванняў.
Ініцыятыва створаная з мэтай аб’яднання людзей, якія хочуць нешта рабіць, дзяліцца майстэрствам, разам вырашаць сацыяльная праблемы. Гэта ініцыятыва добрасуседства. Яе мэта ў тым, каб
людзі праз агульную дзейнасць потым актывізаваліся і ў грамадскім жыцці, паведаміла каардынатар аргкамітэту БХД у Бабруйску Таісія Кабанчук.
Прэзентацыя ініцыятывы пройдзе ў Бабруйску 14 чэрвеня па адрасе вуліца Кастрычніцкая 173А а 12:00. Падчас прэзентацыі запланаваныя разнастайныя майстар-класы па тэхніцы вышыванка, выцінанка,
пляцення саломкі, валяння воўны, прэзентацыя тэхніцы ландшафтнага дызайну. У праграме таксама народныя спевы, дударская музыка і іншае.
Паводле прэсавай службы БХД