У платформе «Голас» расказалі, колькі беларусаў сапсавала бюлетэні на рэферэндуме
Больш за 100 тысяч беларусаў зрабілі несапраўднымі свае бюлетэні на рэферэндуме па змене Канстытуцыі, паводле звестак платформы «Голас», паведамляе «Позірк».

Усяго ў анлайн-галасаванні на платформе «Голас» падчас рэферэндуму ўдзельнічалі 200 тысяч карыстальнікаў з Беларусі. 55%
паведамілі, што зрабілі свой бюлетэнь несапраўдным, 35,5% — не прыйшлі на
рэферэндум.
2,15% прагаласавалі за прыняцце змяненняў, 7,13% — супраць.
Рэферэндум адбыўся 27 лютага. Паводле інфармацыі ЦВК, яўка
склала 78,63%. Папраўкі ўхваліла 65,16% грамадзян, якія маюць права голасу.
Супраць выказалася 10,07%.