У Мінску пачынаецца суд над Іллёй Вайцяховічам, якога затрымалі, калі ён ехаў на пахаванне бацькі

36-гадовага сына вядомага бізнесмена Эдуарда Вайцяховіча затрымалі 15 студзеня 2022 года, калі ён ехаў на пахаванне бацькі з Рыгі. З моманту затрымання ў праваабаронцаў не было ніякіх звестак пра яго меру стрымання, таму невядома, ці ўтрымліваецца Ілля Вайцяховіч пад вартай.

photo_2022_05_10_11_17_18.jpg

Амаль праз чатыры месяцы пасля затрымання ў судзе Ленінскага раёна Мінска распачынаецца суд над мужчынам.

Яго абвінавачваюць паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Справу разглядае суддзя Юлія Шут.