У цэнтры Горадні прайшоў мітынг без электрычнасці, якую абяцалі забяспечыць ўлады
Улады не далі мітынгоўцам электрычнасці і гуку, як абяцалі
раней. Дзяржаўнае тэлебачанне не вяло жывой трансляцыі, як у папярэднія дні.
Сабралася каля пяці тысяч чалавек з бел-чырвона-белымі
сьцягамі, работнікі прадпрыемстваў. Мітынгоўцы скандавалі: «Лукашэнка,
сыходзь», «Жыве Беларусь», «Верым, можам, пераможам».
За гарвыканкамам побач з мітынгам стаялі некалькі міліцэйскіх машын, за дзвярыма ў будынку гарвыканкаму былі відаць амапаўцы ў чорнай форме. Да людзей яны не выходзілі.
Мітынг ішоў каля гадзіны. Пасля гэтага адзін з выступоўцаў прапанаваў людзям прыйсці на наступны дзень а 19 гадзіне. Людзі хутка разышліся. Затрыманняў не было відаць. www.svaboda.org