У Беларусі зафіксавана 202 новых выпадкі COVID-19
У Беларусі за суткі зарэгістраваныя 202 пацыенты з COVID-19. Усяго з пачатку пандэміі ў краіне пацверджаны 981 070 выпадкаў.

Выпісаныя за дзень 219 пацыентаў. Ачунялымі лічыцца 973 636 чалавек, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
За суткі памерлі 4 чалавекі. Усяго ў афіцыйнай статыстыцы 6958 смяротных зыходаў.
У краіне зрабілі 13 177 291 тэст, у тым ліку роўна 5000 за суткі.
Учора Мінздароўя паведамляла ўсяго пра 40 выпадкаў COVID-19.