У Беларусі з'явілася інтэрактыўная карта «Бяспечны дом»

Колькі б у бацькоў ужо ні было дзяцей, заўсёды ёсць нешта новае, пра што нават бацькі пакуль і не чулі, бо свет развіваецца занадта імкліва.

jljpbx_w631h356.jpg

У межах ініцыятывы «Дзеці ў бяспецы» для бацькоў была распрацавана спецыяльная карта «Бяспечны дом». Цяпер маладыя таты і мамы, а таксама цяжарныя жанчыны могуць прайсці пакой за пакоем і паглядзець, якія патэнцыйна небяспечныя зоны для малога ёсць у іх доме, і даведацца, як іх зрабіць бяспечнымі.

Для кожнай прасторы ў доме падрыхтаваны просты і эфектыўны game-тэст, што дазволіць лёгка і хутка запомніць патэнцыйна рызыкоўныя месцы. Аналагаў сэрвісу ў нашай краіне няма.

Сучаснае жыццё часцяком вымушае жыць у шматпавярховых дамах, мець усё больш гаджэтаў, акружаць сябе вялікай колькасцю рэчаў, таму што гэта дазваляе павялічваць узровень камфорту. Адначасова дзецям даводзіцца вывучаць навакольны свет праз стасаванне з усё большай колькасцю прадметаў, гадавацца ў кватэрах на высокіх паверхах, гуляць на вуліцы, дзе велізарная плынь веласіпедыстаў, скейтбардыстаў, матацыклаў і аўтамабіляў.

Пры гэтым дарослыя перагружаныя інфармацыйнымі патокамі. У выніку, траўматызм у побыце сярод дзяцей да трох гадоў трымаецца на высокім узроўні. А да 60 працэнтаў такіх выпадкаў можна пазбегнуць!

Каб папярэдзіць магчымыя непрыемнасці, дастаткова падчас цяжарнасці ці ўжо маючы дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў, зайсці на карту «Бяспечны дом» і за 20–30 хвілін зразумець, што трэба зрабіць, каб папярэдзіць удары, падзенні, атручванні, апёкі дзяцей у хатніх умовах.

У 3D фармаце, рухаючы мышкай, можна праглядзець усе закуткі ў калідоры, гасцёўні, дзіцячым пакоі, у спальні, на кухні, у ванным пакоі і ў двары. Калі вы націснеце на папераджальныя значкі ў кожнай з пералічаных лакацый, зможаце прачытаць кароткую інструкцыю з мерамі засцярогі і спосабамі вырашэння праблемы ў хаце, калі яна ўзнікла.

А пасля, калі ёсць жаданне, за 15-25 хвілін можна прайсці тэст на праверку засваення атрыманых ведаў. Альбо ў адваротным парадку. Так будзе адразу відаць, якія прабелы ў хатняй бяспецы трэба папоўніць. Як паказала практыка працы падчас ініцыятывы «Дзеці ў бяспецы», колькі б у бацькоў ужо ні было дзяцей, заўсёды ёсць нешта новае, пра што нават і не чулі, бо свет развіваецца занадта імкліва.

Пры нашым тэмпе жыцця такі фармат падачы і вывучэння матэрыялу па правілах стварэння бяспечнага прасторы хаты для маленькіх дзетак дае магчымасць у максімальна кароткі тэрмін даведацца ўсю неабходную інфармацыю. Улічваючы, што сродкі бяспекі нескладана набыць у шматлікіх дзіцячых інтэрнэт-крамах, то пытанне папярэджання траўматызму дзіцяці ў кватэры вырашаецца за дзень.

Галоўнае — памятайце: адказнасць за дзяцей у руках іх бацькоў і маці.

Пратэстуйце карту ТУТ і праверце сябе!

Паводле telegraf.by