Названыя ТОП-3 самых папулярных пачуццяў мінчанаў

25 траўня ў цэнтры Мінска прайшло незвычайнае даследаванне: мінчанам прапаноўвалі праверыць, якое пачуццё беларусы адчуваюць часцей за ўсё. Па выніках галасавання быў вызначаны ТОП-3 самых часта сустракаемых пачуццяў у мінчанаў: радасць, задавальненне, цікавасць.

Фота relax.by

Фота relax.by

У акцыі прынялі ўдзел каля 4 тысяч чалавек, сярод іх — сем'і з дзецьмі, маладыя людзі і школьнікі. Акцыя «Пачуцці горада» прайшла ў падтрымку спектакля «8 пачуццяў, або Нараджэнне чалавека» Сямейнага інклюзіў-тэатра «і» па ініцыятыве кампаніі velcom | A1.

Паводле даследавання, якое вывучала інтэнсіўнасць праявы эмоцый у больш чым 145 краінах свету, Беларусь адносіцца да ліку найменш эмацыйных краін. Каб праверыць, ці так гэта, арганізатары акцыі правялі незвычайнае даследаванне «Пачуцці горада».

Па выніках даследавання, самым частым пачуццем сярод мінчанаў стала радасць (29%). У ТОП-3 таксама ўвайшлі задавальненне — 20% удзельнікаў аддалі свае галасы за гэтае пачуццё — і цікавасць, за якую прагаласавалі 13% апытаных. Менш галасоў (10%) атрымала пачуццё суму; за страх, злосць і здзіўленне прагаласавалі па 8% удзельнікаў акцыі, за пачуццё віны — 4%. 

Даследаванне «Пачуцці горада» праводзілася ў фармаце займальнай гульні: на першым паверсе ГЦ Galleria Minsk была ўсталявана канструкцыя з рознакаляровымі шарамі, якія сімвалізавалі 8 пачуццяў. Мінчанам задавалі пытанне аб пачуцці, якое яны адчувалі ў апошні час. Усе жадаючыя маглі выбраць блізкае ім пачуццё і аддаць за яго голас.

«Кампанія velcom | A1 ужо больш за два гады падтрымлівае Сямейны інклюзіў-тэатр «і». Тэатр развіваецца, і мы разам шукаем новыя спосабы зносін з гледачамі, з шырокім колам людзей, зацікаўленых у пабудове ў Беларусі інклюзіўнага грамадства. Для velcom | A1 гэтае супрацоўніцтва — адзін з прыярытэтаў праграмы карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці, і я спадзяюся, з дапамогай цікавых акцый, такіх як «Пачуцці горада», мы зможам прыцягваць усё больш увагі да праблемы аўтызму», — распавёў начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі velcom | A1 Мікалай Брэдзелеў.

Акцыя «Пачуцці горада» была арганізаваная напярэдадні новага спектакля Сямейнага інклюзіў-тэатра «і», — «8 пачуццяў, або Нараджэнне чалавека», — паказ якога адбыўся 26 траўня ў ДК Прафсаюзаў.



«Не бывае неэмацыйных людзей, бываюць тыя, хто не ўмее выказваць тое, што адчувае. Між тым усё больш актуальным становіцца ўменне казаць пра свае пачуцці, разбірацца ў іх — менавіта на гэтым зробіць акцэнт ініцыятыва «Пачуцці горада», рэалізаваная сумесна з кампаніяй velcom | A1 напярэдадні паказу спектакля «8 пачуццяў, або Нараджэнне чалавека». Пра гэта і наша новая пастаноўка, у якой актыўны ўдзел прынялі студыйцы — дзеці выступілі ў якасці мастакоў, сцэнарыстаў, прынялі ўдзел у рэжысуры. Спектакль «8 пачуццяў, або Нараджэнне чалавека» — важнае выказванне не толькі для Сямейнага інклюзіў-тэатра «і», але і для грамадства ў агульным — як крок да зацвярджэння ілюзіўнай яго мадэлі», — адзначыла кіраўніца Сямейнага інклюзіў-тэатра «і» Ірына Пушкарова.

У аснову беларуска-нідэрландскага спектакля «8 пачуццяў, або Нараджэнне чалавека» лягла гісторыя Кастуся Жыбуля — аднаго з акцёраў Сямейнага інклюзіў-тэатра «і», хлопчыка з аўтызмам, які распавядае пра свае пачуцці ў фармаце васьмі навел. Рэжысёрам спектакля выступіла кіраўніца Сямейнага інклюзіў-тэатра «і» Ірына Пушкарова, некаторыя з навел паставіў рэжысёр нідэрландскага тэатра Kazou Ханс Салемінк. У спектаклі гуляюць 80 акцёраў, у тым ліку дзеці і іх бацькі і дзеці з аўтызмам.

Фота www.theatre-i.by

Фота www.theatre-i.by



Для даведкі:

Сямейны інклюзіў-тэатр «i» створаны ў 2016 годзе на базе тэатральнай студыі Ірыны Пушкаровай пры генеральнай падтрымцы кампаніі velcom | A1. У рамках заняткаў студыйцы, уключаючы дзяцей з аўтызмам, навучаюцца харэаграфіі, пластыцы, вакалу, акцёрскай гульні, зносінам адзін з адным. Сачыць за навінамі Сямейнага інклюзіў-тэатра «i» і анонсамі будучых паказаў спектакляў можна на сайце https://www.theatre-i.by/ і на афіцыйнай старонцы ў facebook https://www.facebook.com/mbfinclusivetheatre