У Беларусі людзі выстройваюцца ў ланцугі салідарнасці
Дзе-нідзе адбываюцца затрыманні.
![Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота](/img/v1/images/zanoczy_marsz_fota_dzmitryja_dzmitryeva__2__logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ілюстрацыйнае фота
На Лагойскім тракце ў Мінску каля двух дзясяткаў чалавек стаяць у ланцугу салідарнасці з бел-чырвона-белымі сцягамі. Аўтамабілісты сігналяць ім у падтрымку, перадае Белсат.
Паведамляецца таксама пра ланцугі салідарнасці ў Лошыцы і Малінаўцы.
У Гродне вялікі ланцуг салідарнасці з медыкамі каля медуніверсітэту разагналі амапаўцы ў чорным, там ёсць затрыманыя, піша Наша Ніва.
Каля Чырвонага касцёла ў Мінску сабралася некалькі дзясяткаў чалавек. На плошчы з'явіліся амапаўцы, яны папярэдзілі журналістаў, каб тыя адышлі ад удзельнікаў ланцугу салідарнасці, а інакш будуць затрыманыя, паведамляе tut.by.
На плошчы Свабоды побач з катэдральным саборам пратэстуюць каталікі. У іх руках — партрэт Тадэвуша Кандрусевіча, якога ўлады не пусцілі ў Беларусь, і слова "Чакаем", паведамляе Еўрарадыё. Да касцёла пад'ехаў аўтазак, супрацоўнікі АМАП разагналі людзей, што стаялі побач з касцёлам.
![photo_2020_08_31_20_07_57.jpg photo_2020_08_31_20_07_57.jpg](/img/v1/images/photo_2020_08_31_20_07_57.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![photo_2020_08_31_20_09_23.jpg photo_2020_08_31_20_09_23.jpg](/img/v1/images/photo_2020_08_31_20_09_23.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)