У Баранавічах адмянілі святкаванні 1 Траўня, Дня Перамогі і Дня горада

Баранавіцкае выданне Intex-press паведамляе пра адмену ў горадзе святочных мерапрыемстваў 1 і 9 траўня, а таксама свята «Баранавіцкая вясна».

Дзень Перамогі 9 траўня ў Баранавічах у 2019 годзе. Фота: Аляксандр Чорны

Дзень Перамогі 9 траўня ў Баранавічах у 2019 годзе. Фота: Аляксандр Чорны

Як паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы і па справах моладзі Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта, Дзень працы і Дзень горада, які звычайна праходзіць у Баранавічах у сярэдзіне траўня, у гэтым годзе святкавацца не будуць.
— У Дзень Перамогі не будзе мітынгу і шэсця, а таксама культурна-масавых мерапрыемстваў, — распавяла Intex-pressСвятлана Паўловіч, кіраўнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі.