У 2022 годзе ўлады хочуць сабраць на 50% штрафаў больш, чым планавалася на 2021 год
Колькі грошай бюджэту Беларусі прынясуць штрафы? Цяпер у рэспубліканскім бюджэце на 2022 год закладзены план па зборы штрафаў на суму, якая амаль на 50% перавышае закладзеную ў бюджэт Беларусі на 2021 год.

Згодна з Законам "Аб
рэспубліканскім бюджэце на 2022 год", у гэтым годзе ўлады плануюць
зарабіць на штрафах і ўтрыманнях 134 768 632 рублёў, паведамляе газета «Белорусы и Рынок».
З гэтай сумы ўтрымання з заработнай платы асуджаных і асоб, вызваленых ад крымінальнай адказнасці, складуць 2 295 881 руб. , а штрафы — 132 472 751 руб.
Такім чынам, у 2022 годзе ў рэспубліканскі бюджэт у выглядзе штрафаў плануюць сабраць суму на 48,9% больш, чым планавалася на 2021 год.
Праект "Нашы грошы" падлічыў, што сумы ў 132,5 млн рублёў хапіла б, напрыклад, на год фінансавання дзяржаўных СМІ або на 13 гадоў фінансавання БРСМ.