«Трэба паслухаць цішыню». Услед за галоўрэдам з «Onliner» сышоў журналіст — ён працаваў на пратэстах

Каманду найбуйнейшага партала Беларусі пасля шасці з паловай гадоў працы пакінуў журналіст Аляксандр Чарнуха.

chernuho.jpg

«Гэта былі выдатныя шэсць з паловай гадоў, якія мы пражылі адной сям'ёй у "Анлайнеры". Сыходжу з адчуваннем, што трэба паслухаць цішыню і пабыць адзін на адзін з сабой. Дзякуй усім маім выдатным калегам і кампаніі за эмоцыі, крутую працу і дакладнае адчуванне сапраўднага сяброўства. Стаўлю ўсе справы на паўзу. Слухаю ўнутраны голас. Усё абавязкова будзе добра!» — напісаў ён на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Да падзеё 2020 года Аляксандр Чарнуха асвятляў на сайце пераважна тэмы культуры, але пасля выбараў працаваў на пратэстах і аднойчы быў затрыманы. 

Нагадаем, што раней з «Анлайнера» сышоў галоўны рэдактар Мікалай Казловіч і, паводле некаторых звестак, яшчэ некалькі журналістаў.