«Белапанаўцам» Ірыне Леўшынай і Дзмітрыю Наважылаву прад'явілі абвінавачанні
Дырэктарцы і галоўнай рэдактарцы «БелаПАН» Ірыне Леўшынай, а таксама былому дырэктару кампаніі Дзмітрыю Наважылаву прад'яўленыя абвінавачанні.
Абвінавачанне па ч. 2 арт. 243 КК абодвум прад'явілі яшчэ на мінулым тыдні. Мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту абраная на два месяцы з моманту затрымання, паведаміла «БелаПАН» інфармаваная крыніца.
Леўшыну і Наважылава затрымалі 18 жніўня як падазраваных
паводле арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць
грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»). 27 жніўня СК паведаміў, што іх
таксама падазраюць у здзяйсненні злачынства па ч.2 арт. 243 КК («Ухіленне ад
выплаты падаткаў, што пацягнула за сабой прычыненне шкоды ў буйным памеры — "звыш
100 тысяч рублёў"»).
18 жніўня таксама затрымалі бухгалтарку «БелаПАН» Кацярыну
Боеву. Праваабаронцы прызналі ўсіх траіх палітвязнямі.
Боеву адпусцілі на свабоду раніцай 28 жніўня пад
абавязацельства аб яўцы. Яна застаецца ў статусе падазраванай.
Офіс «БелаПАН» тым часам застаецца апячатаным. Рэдакцыйны сервер і сервер, на якім
размяшчаўся сайт кампаніі, канфіскаваныя. Сайт «БелаПАН» недаступны.