Танцы з бубнам...
Пакуль адных спартоўцаў збівае АМАП, другія выказваюць сваю салідарнасць з народам, некаторыя таньчаць. Як, кажуць, без каментараў.
Гендырэктар ХК "Дынама-Мінск" Дзмітрый Баскаў станцаваў з чырвона-зялёным сцягам на... клюшцы. Такім чынам ён падтрымаў на праўладным мітынгу ў Мінску Аляксандра Лукашэнку. Баскаў танчыў пад песню "Саня застанецца з намі".
Баскаў — вядомы прыхільнік Лукашэнкі, трэнер яго хакейнай каманды.