Талоны на праезд будуць прадаваць у «Табакерках», кіёскі «Мінсктранс» знікнуць

Дырэктар філіяла «Агенцтва Мінсктранс» Сяргей Ласіцкі распавёў у інтэрв'ю, што ў кіёсках «Табакерка» будуць прадаваць талоны на праезд і папаўняць праязныя, а вось уласныя кіёскі «Мінсктранс» паволі прыбяруць.

tut.by

tut.by

Ён растлумачыў, што масавы вывад кіёскаў пачнецца з чэрвеня. Плануецца кожны месяц прыбіраць па 15 павільёнаў. Да канца года застанецца каля 25 кропак продажаў, з іх 10 кас «Мінсктранса», размешчаных у падземных пераходах станцый метро.
З нядаўніх часоў квіткі на адну паездку прадаюцца ў кіёсках «Табакерка». Цяпер адкрыта 25 такіх кіёскаў, да канца года іх колькасць павялічыцца. Прапрацоўваецца пытанне, каб у «Табакерках» не толькі прадавалі разавыя талоны, але і папаўнялі праязныя БСК.


Разглядаецца магчымасць продажу квіткоў на рынках і ў гандлёвых цэнтрах. Нядаўна адкрылі кропку продажаў на Камароўскім рынку.
— Спадзяюся, у хуткім часе будуць устаноўлены і запушчаны ў доследную эксплуатацыю тэрмінам на паўгода тэрміналы па продажы талонаў і папаўненню БСК. Цяпер праходзіць узгадненне дамовы арэнды з польскай фірмай-вытворцам. Вызначаны месцы, дзе з'явяцца два тэрмінала: гэта прыпыначны пункт каля ГУМа і плошча Незалежнасці, — адзначае дырэктар «Агенцтва Мінсктранс».
the-village.me