Што такое атапічны дэрматыт і як з ім змагацца? Спытайце ў педыятра
Калі і чаму ўзнікае дэрматыт, ці трэба яго лекаваць і ці звязана гэта з алергіяй? Адказвае доктар Мая Церакулава.
Атапічны дэрматыт бывае ў немаўлятаў. Звычайна сам праходзіць прыкладна да пяці гадоў. Часам не праходзіць, і тады застаецца схільнасць да ўсякіх экзем. У 30% выпадкаў ён звязаны з алергіяй. З харчовай алергіяй ў 5% выпадкаў.
Як здымаць запаленне?
Асноўная патагенетычная тэорыя ўзнікнення атапічнага дэрматыту — дэфіцыт бялка філагрынола. Але крэмы з філагрынолам дапамагаюць не моцна. А да пяці гадоў з немаўлём, у якога атапічны дэрматыт, неяк трэба жыць. Звычайна запаленне з'ўляецца на скуры на шчочкаў, але можа шчокамі не абмежавацца. І гэтая скура вельмі свярбіць, адчувальная, хваравітая. Немаўлятам гэта не падабаецца, яны крычаць. Патрэбная медыцынская дапамога.
Звычайна на вострую фазу рэкамендуюць стэроідныя крэмы. Яны выдатна здымаюць запаленне. Але маюць недахоп: выклікаюць дэструкцыю, станчэнне тканін. Таму іх выкарыстанне імкнуцца абмежаваць. Па-першае, іх абавязкова наносяць вельмі тонкім пластом. Па-другое, не больш за дзесяць дзён запар, пасля чаго патрэбны доўгі перапынак. Забяспечваюць працягласць перапынку эмаленты тлустыя крэмы, яны пакрываюць запалёныя ўчасткі скуры плёнкай. Эмаленты бываюць розныя-ад капейкавага вазеліну да вельмі дарагіх касметычных сродкаў. Камусьці дапамагае адно, камусьці іншае, трэба спрабаваць. Абавязковая ўмова: эмалент на скуры павінен быць заўсёды.
Ці ўсё можна есці?
Але пішу я пра атапічны дэрматыт тут з канкрэтнай мэтай. Я хачу яшчэ раз звярнуць вашу ўвагу, што атапічны дэрматыт звязаны з харчовай алергіяй толькі прыкладна ў 5% выпадкаў. Не ўсім патрэбна дыета! Так, пры ўвядзенні прыкормаў дзіцяці з атапічным дэрматытам маме варта быць больш уважлівай, весці харчовы дзённік, рабіць інтэрвалы паміж прыёмам новых прадуктаў. Але паралельна мець на ўвазе: атапічны дэрматыт сам па сабе цыклічнае захворванне, то горш, то лепш з ім будзе само па сабе. Далі сёння моркву — пагоршыўся стан, адклалі, запісалі і далі моркву яшчэ раз дзён праз пяць. І зноў запісалі вынік.
Мамам, якія кормяць грудным малаком, можна есці ўсё. Акрамя алкаголю. І мамам, у дзяцей якіх атапічны дэрматыт, таксама можна есці ўсё. Таму што так кажуць медыцынскія навукоўцы ў 21-м стагоддзі. Некаторыя медыкі, на жаль, працягваюць катаваць мам дыетамі.
Гэта з-за катоў-сабак?
З хатнім жывёлам атапічны дэрматыт можа быць звязаны ў большай меры, чым з тым, што дзіця есць. Але ўсё ж не абавязкова. У большасці выпадкаў у дзяцей з атапічным дэрматытам так і не ўдаецца дыягнаставаць алергію.
Ёсць яшчэ дзіўны міф пра сувязь атапічнага дэрматыту з лекамі, што мама прымала падчас цяжарнасці. Але мне нават складана ўявіць верагодны патагенез такога развіцця падзей. Таму не ведаю, як пракаментаваць гэты міф. З навуковага пункту гледжання такой сувязі быць не можа.