Сустрэча з Алесем Бяляцкім у Жодзіне (відэа)

Сустрэча з вядомым праваабаронцам, кіраўніком ПЦ “Вясна”, пісьменнікам, амніставаным палітзняволеным Алесем Бяляцкім прайшла 21 сакавіка ў Жодзіне.



2500_img_5481_833x400.jpg

Алесь Бяляцкі распавёў жодзінцам пра тое, як ён пачаў сваю пісьменніцкую творчасць з-за кратаў у Жодзінскай турме №8, у якой напісаў першыя свае два творы ў няволі. Падчас сутрэчы ўзнімаліся розныя пытанні. На іх гучалі ясныя і шчырыя адказы.

Усе ўдзельнікі атрымалі ў падарунак кніжкі аўтара. Кожнаму, хто асабіста звярнуўся да праваабаронцы, кніжкі былі падпісаныя самім аўтарам.

У дар Жодзінскай гарадской бібліятэцы таксама было перададзена некалькі экзэмпляраў літаратурных твораў пісьменніка. Некаторыя ўдзельнікі сустрэчы аднавілі сваё сяброўства ў ТБМ імя Ф.Скарыны праз запаўненне анкетаў і напісанне заяваў.

Нагадаем, што Жодзінская гарадская арганізацыя 10 гадоў назад згубіла свой афіцыйны статус пасля спынення рэгістрацыі гарвыканкамам і не прызнання ім афіцыйна існуючага на той час юрыдычнага адраса ў памяшканні па пр.Ф.Скарыны ў Жодзіне.

Алесь Лета, Беларускае Радыё Рацыя, Жодзіна

Фота і відэа Аляксея Лапіцкага