Суд па «справе Ціханоўскага» пачнецца 24 чэрвеня і пройдзе ў закрытым рэжыме ў гомельскім СІЗА (абноўлена)
Разам з Сяргеем Ціханоўскім будуць судзіць Мікалая Статкевіча, Ігара Лосіка, Уладзіміра Цыгановіча, Дзмітрыя Папова і Арцёма Сакава. Усе яны прызнаныя палітвязнямі.
Як стала вядома «Свабодзе», суд над Сяргеем Ціханоўскім, Ігарам Лосікам, Мікалаем Статкевічам, Уладзімерам Цыгановічам, Арцёмам Сакавым, пачынаецца 24 чэрвеня. Працэс будзе закрыты і пройдзе ў будынку Гомельскага СІЗА.
UPD. Пазней на сваёй старонцы ў фэйсбуку жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч пацвердзіла гэтую інфармацыю, распавёўшы, што «суд пачнецца а 10-й у гомельскім СІЗА па адрасе Кніжная, 1а. Верагодна, у закрытым рэжыме, раз на тэрыторыі СІЗА».