З Сяргея Ціханоўскага патрабуюць падаткі за 900 тысяч долараў, знойдзеных за канапай

Сяргей Ціханоўскі прайграў грамадзянскі суд падатковай інспекцыі. Ён павінен заплаціць падатак з 900 тысяч долараў, знойдзеных за канапай, паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на адваката.

screenshot_2020_05_12_at_18.48.23.png

З 900 тысяч долараў, знойдзеных у яго за канапай падчас ператрусу, Сяргей Ціханоўскі павінен заплаціць больш за 250 тысяч беларускіх рублёў у якасці падатку.
Судовае паседжанне праходзіла ў закрытым рэжыме. Прадстаўнікі падатковай інспекцыі спаслаліся на тое, што «сілы, сродкі, метады і спосабы працы падатковай з'яўляюцца ахоўнай законам таямніцай». Акрамя таго, «у справе утрымліваюцца звесткі аб маёмасным становішчы Сяргея Ціханоўскага, якое складае падатковую таямніцу».
Сам блогер заявіў, што гэта былі не яго грошы, ён не ведаў аб іх паходжанні, не мог іх выдаткаваць, таму што знаходзіўся і знаходзіцца ў СІЗА.