Станцыя метро „Магілёўская” часова зачынена, працуюць сапёры

Прыкладна ў 11.30 карыстальнікі сацсетак пачалі паведамляць аб спыненні руху цягнікоў на станцыі метро «Магілёўская» у Мінску. Інфармацыю TUT.BY пацвердзілі у прэс-службе Маскоўскай падземкі.



136_620x400.jpg

«Станцыя "Магілёўская" зачынена па тэхнічных прычынах», — паведамілі ў Мінскім метрапалітэне. Па якім менавіта — афіцыйна яшчэ невядома.

Па непацверджаных дадзеных, на месцы працуюць сапёры — паступіла паведамленне аб мінаванні станцыі метро.

У прэс-службе ўнутраных войскаў МУС пацвердзіў, што на станцыю метро «Магілёўская» былі выкліканыя сапёры.

Як паведамляюць відавочцы, прыкладна ў 13.00 праваахоўнікі яшчэ працягваюць працу, але цяпер толькі на ачэпленым участку ў адным з пераходаў, дзе знаходзіцца тэлефон-аўтамат.

28_620x400.jpg

Мяркуючы па ўсім, эксперты-крыміналісты здымаюць адбіткі пальцаў з апарата. Акрамя таго, выказваюць здагадкі відавочцы, у праваахоўнікаў ужо ёсць падазраваныя — аператыўныя службы прагледзелі відэа з камер назірання.

Таксама паведамляецца, што на кожнай станцыі метрапалітэна дзяжураць нарады АМАПа.

Пакуль цягнікі ідуць толькі да станцыі «Аўтазаводская». Уваходы на станцыю метро перакрытыя.

Фота з твітара @svayak_by.


www.racyja.com