Спыніць пераслед беларускіх незалежных прафсаюзаў!
Праваабаронцы заклікалі да спынення пераследу беларускіх незалежных прафсаюзаў
![prafsajuzy_1.jpg prafsajuzy_1.jpg](/img/v1/images/prafsajuzy_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Беларускія
праваабарончыя арганізацыі выступілі з сумеснай заявай пра спыненне ў краіне
палітычна матываваных пераследаў:
«Мы патрабуем неадкладна вызваліць усіх затрыманых прафсаюзных лідараў і актывістаў, а таксама ўсіх палітычных зняволеных. Мы патрабуем неадкладна спыніць дыскрымінацыю незалежных прафсаюзаў, рэпрэсіі, кампанію па запалохванні грамадскіх і прафсаюзных актывістаў, іх адміністрацыйным і крымінальным пераследзе, татальным знішчэнні свабоды асацыяцый.
Мы заклікаем міжнародныя арганізацыі, у тым ліку прафсаюзныя, і праваабаронцаў усіх краін публічна выказаць рашучы пратэст супраць грубых парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі і даць ацэнку дзеянням беларускіх улад, выкарыстоўваць усе магчымыя спосабы для аказання ўплыву на змену цяперашняй сітуацыі, а таксама працягваць аказваць падтрымку арганізацыям грамадзянскай супольнасці Беларусі», — гаворыцца ў заяве.