Сёння адзначаюць Міжнародны дзень без інтэрнэту

Галоўная мэта свята — цалкам адцягнуць людзей ад кампутараў і глабальнай сеткі хоць бы на адзін дзень.



sorry_no_internet_today.jpg

Міжнародны дзень без інтэрнэту адзначаецца сусветнай інтэрнэт-супольнасцю штогод у апошнюю нядзелю студзеня.
Галоўная мэта свята — цалкам адцягнуць людзей ад кампутараў і глабальнай сеткі хоць бы на адзін дзень, каб пражыць гэты дзень выключна ў «рэальным жыцці», мець зносіны з іншымі толькі «ўжывую» або прысвяціць яго свайму любімаму хобі (вядома ж, не звязанаму з інтэрнэтам).
Сваю гісторыю гэтае свята вядзе з пачатку 2000-х гадоў, а ініцыятарам яго ўсталявання, па адных дадзеных, з'яўляецца «Брытанскі Інстытут сацыяльных вынаходніцтваў», а па іншых — брытанскі некамерцыйны онлайн-праект «DoBe.org».
Адзінае, што вядома дакладна — арганізатарамі Міжнароднага дня без інтэрнэту сталі актыўныя, прасунутыя інтэрнэт-карыстальнікі. За дзесяць гадоў колькасць карыстальнікаў сеткі інтэрнэт павялічылася, па некаторых дадзеных, у 5 разоў — да 3 мільярдаў чалавек. Да таго ж, сярэдняя хуткасць інтэрнэт-злучэння за гэтыя гады павялічылася больш чым у 30 разоў, што значна пашырыла межы інтэрнэт-магчымасцяў.
svaboda.org