Сёлета ў Польшчу праз Беларусь спрабавалі патрапіць больш за тысячу чалавек

Сёлета ўжо было зафіксавана 1090 спробаў незаконнага перасячэння беларуска-польскай мяжы. Летась іх не было ўвогуле, паведамляе Памежахова Польшчы.

fk0pqomwqaiurvw.jpg

За мінулыя суткі незаконна патрапіць на тэрыторыю Польшчы з боку Беларусі спрабавалі 13 чалавек. Затрыманыя — грамадзяне Емена, Сірыі, Эрытрэі і Егіпта.