Сілавікі затрымалі журналіста «Трыбуны» Івуліна і мантажора Пісарэнку

Журналіст «Трыбуны» і футбаліст «Крумкачоў» Аляксандр Івулін, а таксама мантажор праекта «ЧестнОК» Яраслаў Пісарэнка затрыманыя ў кватэры людзьмі ў цывільным.

ivulin.jpg

Паводле звестак суседзяў, людзі ў цывільным прыйшлі каля 13.00 з ператрусам, запрашалі суседзяў стаць панятымі.
У 16.00 Івуліна і Пісарэнку павезлі на двух машынах у невядомым накірунку, піша «Трыбуна».
Пісарэнка ў жніўні пакінуў БТ, дзе працаваў вядучым навін.
Таксама журналістка Валярына Кустава на сваёй старонцы ў Фэйсбуку напісала, што да яе ў кватэру спрабуюць патрапіць невядомыя.
Паводле baj.by