«Крумкачы» пра затрыманне Івуліна і Пісарэнкі: хлопцам — сілы і стойкасці
Футбольны клуб «Крумкачы», у якім заяўлены ў якасці гульца журналіст Аляксандр Івулін, на сваім сайце выпусціў заяву з нагоды затрымання блогера і яго калегі Яраслава Пісарэнкі.
— Нападнік «Крумкачоў» Аляксандр Івулін у чацвер
адсутнічаў на трэніроўцы каманды, і сувязі з ім не было, — гаворыцца ў заяве сталічнага клуба. — Пазней аказалася, што
каля 13.00 у кватэру Аляксандра прыйшлі з ператрусам людзі ў цывільным. Івуліна
і мантажора праекта «ЧестнОК» Яраслава Пісарэнку павезлі ў невядомым
кірунку.
Матывы затрымання, а таксама іх цяперашняе месцазнаходжанне
клубу невядомыя.
Жадаем хлопцам сілы і стойкасці, а таксама верым у перамогу
справядлівасці.
Зараз журналісты знаходзяцца на Акрэсціна, паведамляе «Трыбуна». Прычыны затрымання пакуль невядомыя.