Сабатуюць безкантактную аплату за праезд. Банк абрынуўся з крытыкай на «Менсктранс»

Паводле БПС-Сбербанк, дзяржаўнае прадпрыемства «Менсктранс» спыніла рэалізацыю безкантактнай аплаты праезду ў сталічным транспарце праз «стварэнне штучных перашкодаў». Пра гэта піша Белсат

forum_0419360838_min_638x420_c_center.jpg

«Былі планы пашырыць безкантактную аплату за праезд на ўвесь наземны транспарт сталіцы і рэалізаваць бясплатна, але замест гэтага» Менсктрансам «ствараюцца штучныя перашкоды», – патлумачыла прэс-служба БПС-Сбербанку, які з’яўляецца ініцыятарам новаўвядзення.
4 лютага ў размове з агенцтвам minsknews.by прадстаўнік прадпрыемства «Столичный транспорт и связь» заявіў, што сістэма аплаты за праезд банкаўскімі карткамі працуе не надта добра.
«На жаль, практычна штодня паступаюць скаргі на тое, што з карткі пры аплаце адной паездкі грошы спісваюцца за некалькі. Пакуль гэта не будзе выпраўлена, ужываць тэхналогію нельга. Сама ідэя добрая, але яе выкананне трэба ўдасканальваць», – сказаў Валер Шкуратаў.