«Рукі прэч ад Беларусі!» — акцыя ва Уроцлаве
Ва Уроцлаве ўчора, 26 студзеня, адбылася акцыя салідарнасці.
Акцыя
салідарнасці называлася “Рукі прэч ад Беларусі!”.
Увод расійскіх войскаў у Беларусь са згоды рэжыму Лукашэнкі нясе пагрозу для краін-суседзяў: Украіны, Польшчы, Літвы, Латвіі, адзначылі арганізатары. Гэта з‘яўляецца працягам парушэння волі мірнага народа Беларусі і таксама можа быць часткай канчатковага плану акупацыі Беларусі.
Беларусы Уроцлава выступілі супраць аплаты "даўгоў удзячнасці" — за падтрымку дзеля захавання ўлады беларускага кіраўніка Расіяй — удзелам нашай краіны ў крывавых авантурах. Беларусы мусяць самі вырашаць, па якім шляху ісці.