Дуда склікае Раду бяспекі для абмеркавання сітуацыі ў рэгіёне

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда склікаў Раду бяспекі на 28 студзеня, пятніцу.

duda_2.png


Удзельнікі рады будуць абмяркоўваць сітуацыю бяспекі ў рэгіёне. Сустрэча пройдзе ў закрытым рэжыме, паведамляе кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы Павел Салохін.
24 студзеня Дуда, лідары ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі, Германіі, Еўрапарламента, Еўракамісіі і генеральны сакратар НАТА абмеркавалі сітуацыю вакол Украіны і на ўсходнім флангу NATO.
Паводле reform.by.