«Абарона ўсходняй мяжы Польшчы». У Польшчы выпусцілі манету, прысвечаную міграцыйнаму крызісу
Нацыянальны банк Польшчы выпусціў калекцыйную срэбраную манету «Абарона ўсходняй мяжы Польшчы». У чацвер, 27 студзеня, яна ўжо з'явілася ў продажы, паведамляе прэс-служба фінустановы.
Намінал калекцыйнай манеты — 10 злотых.
На рэверсе манеты намаляваныя профілі афіцэраў Памежнай
службы і паліцыі, верталёт Памежнай службы на фоне фрагмента контуру Польшчы.
На аверсе намаляваны Польскі памежны пост.
Манета выпушчаная накладам у 10 тысяч штук, купіць яе можна ў рэгіянальных аддзяленнях банка або ў спецыяльнай інтэрнэт-краме за 160 злотых.
Паводле reform.by.